Наш край яснавок
З маленства любімы куток.
Тут кожнай крыніцы вытокі,
Тут кожны бяжыць ручаёк.
Тут слова і песні вытокі,
Душа адпачне ў цішыні.
Мой край — непаўторны, высокі,
У светлай і шчырай краіне.
Мы дзеці сваёй краіны,
Мы кропля ў вялікай рацэ,
Тут чэрпаем веру і сілу,
Трымаючы лёс у руцэ.
Хай крочым далёкай дарогай,
Праз сцюжу, праз дзень залаты —
Мой край, ты дадзены нам Богам,
Прыстанак маёй дабрыні.
Між жытніх палёў пралягаюць дарогі,
Дзе шэпчуцца ціха вякі,
Тут слова і песні вытокі —
Душы беларускай радкі.
Мы дзеці сваёй краіны,
Мы кропля ў вялікай рацэ,
Тут чэрпаем веру і сілу,
Трымаючы лёс у руцэ.
Гэта наша
Зямля дарагая,
Крыніц непаўторных святло.
Яна нас па жыцці заўсёды чакае,
Дзе б нас ні насіла жыццё
Тут неба смяецца блакітам,
І сонца цалуе сады.
Мой край…
Мая зямля…
Беларусь — ты любоў мая.
Мы дзеці сваёй краіны,
Мы кропля ў вялікай рацэ,
Тут чэрпаем веру і сілу,
Трымаючы лёс у руцэ.
Тут словы і песні вытокі,
Душа адпачыне ў цішы.
Мой край — непаўторны, высокі,
У светлай і шчырай душы.
Тут доля мая — як песня,
Што поўніцца светам нябёс.
Тут мары ўзлятаюць высока
І сэрца прамаўляе з душой.
Мы дзеці сваёй краіны,
Мы кропля ў вялікай рацэ,
Тут чэрпаем веру і сілу,
Трымаючы лёс у руцэ.
Свидетельство о публикации №126090802130