Наш родны кут Чонкi

Над Сожам, дзе сонца ў вадзе залаціцца,
Дзе кожны лісточак надзеяй іскрыцца, -
Там Чонкі - цудоўны і шчодры прастор,
І кожны, хто бачыў, памятае іх узор.

Дзіцячы садок там чароўнай красы -
Вясёлкавым домам яго нараклі.
Дзіцячы смех звоніць з ранку да дня,
Ім шчасце спявае дзень ад дня.

А побач школа новая стала ў красе -
Святлом ганарліва ўзнеслася ў вышыні.
Яна адчыняе да зорак акно,
Каб смеласць і веды спляліся ў вянок.

Над Сожам у Чонках - святы Божы дом,
Царква залатая ўзнялася вакол.
Там ціхія свечкі, там мудрасць старых,
І вера жыве, нібы ціхі ўздых.

Маладыя кварталы, зелянеюць сады -
Дамы растуць хутка, быццам з зямлі.
І сэрца напоўнена ціхім святлом,
Усё гэта - прыгожы i светлы наш дом!

Любімыя Чонкі - цудоўны ратунак,
Ты - наша сэрца, наш вечны прытулак.
Хай радасць і згода навекі жывуць,
Каб толькі квітнеў, родны наш кут!


Рецензии