Хiба многа?
Як ручай, яны зліваліся ў дзясяткі.
Вось ужо і восем… Многа? Гэта мала…
Як учора, помніцца жыцця пачатак.
На шляху былі завеі, часам буры,
Дождж крапіў, з нябёсаў слаў ваду святую,
Моц даваў развеяць з ветрам час пануры,
І заўважыць, як цяплом нябёсы туляць.
Па жыцці ішла упэўнена, з натхненнем,
Гадавала дзетак — строгая матуля.
Прачыналася на ранку з першым пеўнем,
Ад вясковай працы — мокрая кашуля.
Сёння восем шэпча пра жыцця бясконцасць,
Бо на сцежцы не згубіла чалавечнасць.
Справы добрыя па пятах тваіх крочаць,
Як малітва Богу за святую вечнасць.
Дзеці, ўнукі — сокалы і каралевы,
За твае змаганні — Божы дар нябёсаў.
Радуемся сэрцам за твае пасевы,
Хай абходзяць зімы, прыйдуць сотні вёснаў.
Свидетельство о публикации №126090703220