Дуцца годзе
Восень, зіма і вясна — род жаночы.
Ну а яно? І пытанне як джало
Сэрца калола, туманіла вочы.
Сёлета з крыўдай хавалася ў хмарах,
Потым застыне, адчыніць завесы.
Смутак з журбою заўважыць на тварах,
Крыўду маркота ў той час перавесіць.
Сонца смяецца і вочы, як зоры,
Промні імчаць наталіць зямлі прагу.
Вецер цалуе лагодна прасторы…
Крыўда успомніцца — голая шпага.
Зноў запытаецца:”Хто яно, лета?”
Жнівень паслаў яму цёплую вестку:
“Сонца і неба — любімае дзетка,
Божай рукою падорана метка”.
Ты саграваеш цяплом немаўлятак,
Што нарадзіла вясна сваім ранкам.
Песціш, гадуеш, каб потым сасватаць
Восені… Так, для ўраджаю — ты нянька.
Любяць цябе і лісток, і травінка,
Моляцца сонцу з табой быць ў згодзе.
Дзякуюць сэрцы за тыя часінкі,
Што падарылі цяпло… Дуцца годзе.
Свидетельство о публикации №126090605385