Над абуджаным борам...

***
Над абуджаным борам
Дожджык дробны імжыць,
А ў бары шызы воран
Будзе крыламі біць.

Узляціць успалошаны,
Сядзе на дрэва,
Луг успомніць някошаны,
Гляне налева,

Потым зіркне направа,
Заўважыць мяне.
Воран мудры, лукавы,
Як цень, прамільгне

І схаваецца ў нетрах
Непралазных лясных.
Скалыхнецца паветра
І абвострыцца слых
У яго і ў мяне...

Над абуджаным борам
Будзе воран лятаць,
Толькі мне ў тым прасторы
Ой, свабодным не стаць...

06. 09. 2026 г.


Рецензии