У бярозавым гаi
Птушкі гутарку вялі:
Хто з іх самы галасісты,
Падыходзіць у артысты.
—Гэта я! — сказаў крумкач.
—Ты? — насупіўся пугач.
—Ціха, ціха, не крычыце,
Сціпласць трохі праявіце! —
Верабейка сказаў так. —
Лепш за ўсіх спявае шпак!
А вясною — асабліва! —
І цырыкнуў ганарліва.
Дзяцел заявіў:
—Дразды!
Слухаю я іх заўжды!
Раптам прыляцела сойка,
На галінку села бойка.
—Слухайце, скажу вам я, —
Лепш няма за салаўя!
Свидетельство о публикации №126090602996