Восеньскi свiтанак
Прастуджаная раніца з парога.
Мы патанулі ў вечнай глыбіні,
Дзе да кахання часу вельмі многа.
Забудзь пра ўсё, заплюшчы вочы міла,
Пакуль дурны свет некуды імчыцца.
Глядзі, як неба мякка апусціла
Нам сонца промні прама на ключыцы.
Не трэба слоў, калі ў руцэ рука,
І скура к скуры — блізкасць без мяжы.
Твая любоў заўсёды так гарка,
Але без гэтай горычы не жыць.
Час уплятае стрэлкі ў карусель,
Дыханне ў тон, і простыні вузламі.
Мы любім гэту цёплую пасцель,
І цішыня так часта паміж намі.
Фінальны выдых, падае туман.
І верасень засыпаў лісцем ямы.
Сусвет наш мае існасць і падман.
Але мы ёсць. Вышэй за ўсё мы самі.
вариант на русском:
http://stihi.ru/2026/09/06/2194
Свидетельство о публикации №126090602734