***
Пайду адсюль,
Дзе птушкі трацяць пер’е.
І па зямлі разлітая самота.
Пакіну вам нябыт і паняверу,
Адкіну прэч жыццёвыя турботы.
...На следзе маім
высахне раса.
Навострана нашчадкамі каса,
і пад касою цёплы след
астыне...
Але –
ізноўку –
роніць птах пяро...
Абудзіцца ўсё ў маленькім сыне,
І пёркам тым –
арліным?
жураўліным? –
дзіця напіша першы вершык свой.
І вернецца Паэзія –
жывой.
Ілюстрацыя -- фотаздымак, які я зрабіла ўчора на ганку Петрапаўлаўскага сабора ў Мінску.
Свидетельство о публикации №126090600244