Вось твае жыццё i воля...

***
                Вось тваё жыццё і доля,
                Вось тваё пад сонцам поле,
                Вось твая, бы думка, воля,  –
                Калі ты паэт!
                Змітрок Бядуля

Вось твае жыццё і воля,
Вось твае і сад, і поле,
Вось і думка пра раздолле,
Калі ты – паэт.

Тут у ціхім захалусці
Ці патрэбен ты камусьці?
Калі ты – рака, дык вусце
Тут тваё – у свет.

Толькі тут спяваць павінен
Блізкай к вусцю нізавіне –
Сваёй роднай пупавіне,
Бо такі твой лёс.

Тут любуйся сонца ззяннем
І сваім у ім прызваннем
І пішы ажно да рання
Праз вясёлку слёз.

05. 09. 2026 г.


Рецензии