Харошы сцiшок!

Харошы сцішок!

Не мерзнуць ніяк памідоры ў цяпліцы,
Ніяк не засохнуць гуркі на градзе,
Ніяк не адходзяць ажыны, клубніцы,
Не вымакне морква ў нізіне ў вадзе...

Ну, што гэта восень такая зараза?
Збіраць ураджай ужо сіл нестае.
І дзьме цёплы вецер, відаць, што з Каўказа,
І пруць кабачкі, як дурныя, мае...

Грыбы да таго ж павылазілі ў лесе.
Няма калі нават прысесці, дыхнуць...
А вершы калі прысвячаць паэтэсе?
Нат коціка некалі носцыкам ткнуць...

Ну, што гэта восень такая зараза?
Няхай бы ўжо выпаў на грады сняжок!
А я выпускнік інстытута, ін'яза,
Збіраю да снежня гурочкі ў мяшок...

05. 09. 2026 г.


Рецензии