Сто разоу на днi свяцiла сонца...

***
Сто разоў на дні свяціла сонца,
Дзевяноста шэсць – праходзіў дождж.
Некалі глядзець было ў аконца:
На стале грыбкі, каструля, нож...

Сто разоў смяялася ў аконцы
Сонейка асенняга святло.
Дзень здаваўся быццам бы бясконцым,
Кроплі білі ў залатое шкло...

Некалі было пад дожджык выйсці,
Ад яго балела галава...
То сінелі, то чарнелі высі,
Як заўсёды, калі сэнсы два.

05. 09. 2026 г.


Рецензии