Чым больш старым я станаулюся...
Чым больш старым я станаўлюся,
Больш адчуваю глыбіню.
Ніколі славе не малюся
І лаўры ейныя не жну.
Жыццё насычана прыродай,
Высокай якасцю сяброў,
Унутранай маёй свабодай,
Галоўнае ў якой – любоў.
Любоў да бацькаўшчыны мілай,
Да наваколля, да людзей.
Яна і надзяляе сілай
І беззаганнасцю ідэй.
Чым больш старэю, больш мудрэю,
Пачуццяў веру глыбіні
І, нібы жытні колас, спею
Ў падораныя Богам дні.
04. 09. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126090400330