Золотая косовица. Глава 10. Возвращение домой
А ўзімку, ў марозны і светлы дзень,
Па іскрыстым і мяккім глыбокім снегу,
Праз мазырскі мост, дзе клалася цень,
Караван з сенам рушыў да гумна ў дарогу.
З надзеяй на волю, на лёсаў перст,
Людзі шчасце і долю сваю шукалі.
Як тыя куранёўцы ў Мележа ў творы,
Тутэйшыя доўга ў той час бедавалі.
Сенажаць у мінулым памеркла даўно,
І тыя пагожыя касавіцкія дзянькі,
Што нарадзілі з’яву лугавой талакі,
Пакінулі нягаснае святло ў жыцці.
Бо там, на лугах, у вяснушках хлапчукі
Гартавалі характар і больш ядналіся,
Калі кожны раз, прыходзячы з-за ракі,
У Акулінку радзімую вярталіся.
Пра яе і жывыя легенды былі,
Што продкі ў час далёкі складалі.
Пра святую чараўніцу Акуліну —
Нашчадкі імя пачціва ўзвышалі.
Спакон вякоў слаўну матулю-Прыпяць
Як карміліцу людзі шанавалі.
Калісьці вёску ў паданнях і казках
Акунёўкай ласкава называлі.
Бо ў шчодрых водах, у рачной глыбіні,
Дзе хвалі іскрацца пры ясным надвор'і,
Сваёю веліччу магутны Акунь
Царуе і мілуе ў водным прасторы.
Сёння няма тых любых і блізкіх,
Кроўна родных людзей на зямлі.
Толькі ў калысцы ўласных думак
Бацькоўскую постаць бачу ўдалі.
І сплецены кашэль цудоўны з лазы,
Які звісаў на яго дужым плячы...
Валянцін, як сімвал закаханых,
Прыходзіў да хаты бы зоркаю ў начы.
Мінск, студзень 2023 г.
Аляксандр Гарбар
Свидетельство о публикации №126090306926