Адаптацыя
Якія павольна дыхаюць ў той час, як іх мамы дзесьці,
Якія павольна рухаюцца, захопленныя гульнёй.
А мне, мама, усё без цябе здаецца шэрым.
Я адчуваю сябе ў клетцы пад шэдам, калі ты не побач,
Адчуваю ў спляценні сонечным поўнач.
Мой маленькі псіхічны кантэйнер робіцца поўным
Змеямі, кракадзіламі ды скарпіёнамі.
Топчучы іх, адчуваю сябе егіпецкім Шэдам,
Егіпецкім хлопчыкам Горам,
перапоўненым горам.
Мама, бывае, што для дарослых варта смеху,
Для маленькага небаракі роўна смерці,
Што для дарослых тры грошы не варта,
Для дзіцяці – кайданы, цемра ды краты.
На пачатку жыцця мы нявольнікі без права голасу,
Абавязаныя ў хуткім часе стаць прадметам бацькоўскага гонару.
Не атрымліваецца пакуль у мяне, мама, быць не адметнай.
Я ўсё яшчэ зоркай лячу без карысці, без межаў, без мэты.
Свидетельство о публикации №126090301453