Сiнь, сiнява, сiнеча, сiнiзна...

***
Сінь, сінява, сінеча, сінізна
Над галавой бяздонная, густая.
Найменняў многа, ды яна адна –
Бясхмарная, дзівосная такая.

Высокая, глыбокая яна,
Ласкавая, лагодная, як мама.
Няхай жа мне адпусціцца віна,
Што без яе жыву цяпер таксама

І неабсяжны далягляд люблю,
Калі гляджу задумна доўга ў просінь,
І за святло душы сваёй малю
Дзявятую – без мамы – гэту восень.

02. 09. 2026 г.


Рецензии