Дабро аплату не чакае
Без ланцужкоў, і без караляў, бранзалетаў,
Бы вецер лёгкі, што гукае дзень вясновы,
Які нясе ў далонях свету беражліва лета.
Без камер фотаапаратаў, іх успышак,
Без глянцавых журналаў, без фанфар і гімнаў,
Дабро ад сэрца не шукае ў ім прэстыжа,
Ніколі не спагоніць плату часам зімнім.
Калі, раней, чым справу ўбачым, чуем рэха,
Хвальба — як вадаспадаў горных рэк раскаты,
За «дабрынёй» схаваць, магчыма, мараць грэх свой,
Свядомасцю варожыць водар саладкавы.
На першы погляд радасць, толькі жменька солі
Пячэ і не дае спакою, будзіць розум.
І разумееш — торг «дабра» і тваёй долі...
Што выбраць: зделку ці душу, ёй сцерці слёзы?..
Свидетельство о публикации №126090206219