Зямля
Я адчуваў сябе зусiм ужо ня хворым,
Глядзеў у неба не падняўшыся з кален,
Пякло у твар нiбыта жарам невядомым.
Уся прыгажосць твая цягнула ў палон,
Так хваляваў старое сэрца светлы ранак,
Апошнiм часам бачыў толькi гэты сон -
Дзе сярод дрэў магутных мой стаiць фальварак.
Дзе ўзыходзяць да нябёсаў хвалі дум,
Ды караля прывід ў дзікім паляванні,
Мой стары сябра, вецер, утварае шум,
Ён марыў доўгі час аб нашым з ім спатканні.
А я гляджу на шыбы, выбітае шкло...
На камяні, знаёмай, замкавай дарогі,
Прыходзіць ноч і цемрай усё завалакло.
Я тут стаю даўно з патрэбай дапамогі.
Няма нікога толькі ноч да светлы дзень,
Навокал ходзіць сладкі водар зверабою,
Калі ўзыйдзе першы сонечны прамень,
Я сяду у човен што чакае над ракою.
Я спадзяюся што мой лебядзіны шлях,
Дзесці працягнецца у зорных таямніцах,
Мая зямля ізноў з крывёю на руках,
Мае бацькі і продкі ў срэбраных крыніцах.
Свидетельство о публикации №126090203387