Кую падкову

Жыццёвы шлях прамым бывае рэдка,
Рассеяны развілкі, скрыжаванні.
Рашэнні, часта, слепа, як ў рулетку,
Прымаем, важна адчуваць дыханне.

Дыханне будучыні, наваколля,
Адчуць напеў яго ў душы пяшчотны,
Каб не звярнуць са шляху Божай долі,
Быць ад цяжару ў сэрцы птушкай вольнай.

Я прыпыняюся на важных кропках,
Грунтоўна, з кожным “я” вяду размову.
Душу жадаю чуць, майго прарока,
Кую рупліва ў будучынь падкову.

Іду бывае часам супраць ветру,
Каб праўду не згубіць перад душою,
Да Бога ісціны не страціць веру,
Нябёсаў любавацца сінявою.


Рецензии