Пра гадасць дык не хочацца й пiсаць...

***
                Усім маім суседзям

Пра гадасць дык не хочацца й пісаць,
Лепш напішу я зараз пра суседзяў,
Што могуць грушу спелую мне даць,
Каб я таксама смак салодкі зведаў.

Сусед другі бутэльку каньяку
Прывёз, як быў ён у Старых Дарогах.
Суседзяў розных бачыў на вяку.
За тых, што зараз, я малюся Богу.

Таму нікуды з'ехаць не хачу,
Бо даражу суседзямі маімі.
Ці размаўляю часам, ці маўчу,
Але душой сваёй заўсёды з імі.

01. 09. 2026 г.


Рецензии