Золотая косовица. Глава 9. Полесские спартанцы

Залатая косавіца. Глава 9. Палескія спартанцы

Старшыя хлопцы на грабарках мчалі,
Быццам спартанцы, што ў бой выязджалі.
Грукатам звонкім валкі гналі да стогу,
Сілай юнацкай славілі дарогу!

Коні ірвалі наперад на рытве,
Быццам заўзятыя воіны ў бітве.
Яркі азарт у юнацкіх сэрцах гарэў,
Рэхам з дубравы ляцеў іхні спеў.

Хлопцы грэблі — як палескія дубы,
Што не спазнаюць ні стомы, ні журбы.
Смуглыя плечы, і востры кожны зрок —
Працай заўзятай вымяралі яны крок.

У руках жа касцоў — стальныя крылы кос,
Кожны змах іх шырокі — як выклік і лёс.
Бацькі гонар у душы нават не хавалі,
Цішком за сынамі зводдаль назіралі.

Кагорта пешшу йшла, чарада лілася,
Туды, дзе грамада на гару паднялася.
Дзяды там, каней панукваючы цугам,
Капнішчы цягнулі пахучым жа лугам.

Тройка на падложак лоўка, як на паказ,
Красавец-стог скідала дружна за разам раз.
І двое вільшчыкаў, нібыта ў скоках тых,
Падавалі сена шпарка на вільнях сваіх.

Прычэсвалі ж усе знізу шырокімі граблямі,
Бы дзяўчыне косы расчэсвалі грабенчыкамі.
Каб шалёны вецер працу не разбураў,
Кемлівы верхавы асакамі стог абкладаў.

А як вечар настаў і праца зрабілася ўся,
Дадому, у курані, грамада падалася.
Толькі коні ляцелі, як стрэлы з лука багоў,
Іскры гарачыя несліся з-пад падкоў!

Працяг будзе...


Рецензии