Апошнi дзень майго святога лета...

***
Апошні дзень майго святога лета,
Якое шчодры дорыць ураджай
Радкоў і думак - спутнікаў паэта,
З якіх бясконца вершы нараджай.

Працуй, працуй, зіма не за гарамі.
Зімой ты ўсё пакрыху адаспіш,
Як затанцуе белымі дварамі
Завейная задумлівая ціш.

Тады і памаўчыш, тады паправіш
Якое слова, коску, ці радок.
Адно завею вершамі праславіш,
Як творчасці абуджанай выток.

Апошні дзень, апошняя гадзіна
Сплывае ў вечнасць музыкі нябёс,
І налівае колер свой каліна,
Нібыта спее горкі яе лёс.

31. 08. 2026 г.


Рецензии