Восень - хiтрая фея
Лета рыхтуе плён працы рупліва.
Восень чакае, насупіўшы бровы,
Вокам акіне садовыя грывы.
Зыркія, цяжкія — ветрам не зрушыць,
Верасень хітра ўсміхаецца ў вусы.
Яблыкі ў садзе ды сочныя грушы —
Лета здае ўсё багацце паслушна.
Восень, як добрая, мудрая фея,
Хітра варожыць багацем на полі.
Слівай частуе з рукі багацея,
Пахі рассеяла па наваколлі.
Маніць з сабой абяцаннямі свята,
Шые уборы з дамоваю з Сонцам.
Потым за ўцеху папрсіць аплату,
Хмарай зачыніць праменям аконца.
Скінуць сукенкі лясы і дубровы,
Голыя ў сораме хутка чарнеюць,
Бачаць, як восень на хітрасць гатова,
Толькі чамусьці налета зноў вераць.
Свидетельство о публикации №126083104970