Дваццаць шосты - юбiлейны

Год дваццаць шосты — Юбілейны,
Бо вёсцы ўжо — пяцьсот плюс трыццаць.
Віюць палотны летуценні,
Спяшаю сцежкам пакланіцца.

Прайсці сцяжынкай, што ад хаты
Вяла “у людзі” крок за крокам.
Былі на ёй завеі, страты — 
Мая гісторыя з урокаў.

Было балюча, але сёння
Успамінаецца з падзякай.
Была б другою, верагодна,
Жыццё было бы з іншым смакам.

Магчыма адвучылі б думаць
Мяне лянота з раўнадушшам,
Пафарбавалі б старасць сумам,
Ішла б з натоўпам я паслушна.

Кажу сягоння дзякуй  шчыра
За долю, што была цярністай,
Жыццё цаніць, што навучыла,
Не сцерла нораў аптыміста.

Віншую вёску з Юбілеем,
А землякам — мая падзяка,
Што не засыпала завея
Шлях гістарычны, наш пачатак.


Рецензии