Восень-28

ВОСЕНЬ-28
Леанід ПРАНЧАК

Цішыня, маўклівасць, адзінота.
Журыцца няскошаны мурог.
Першая пажоўклая лістота
Нібы кот, валяецца ля ног.

Прадчуванне росстані і смутку.
Лета, мабыць, добры чалавек
Начапіла зношаную хустку
І глядзіць з-пад выцвілых павек.

Восень, восень, восень,
Мне не дваццаць восем,
Мне намнога болей
Споўніцца зімой.
Восень, восень, восень,
Хмары, а просінь
Над вірлівым лёсам і над галавой.

Дождж начны маю журбу не лечыць.
Заціхаюць словы наўздагон...
Белыя аголеныя плечы,
Сіні, як валошка, парасон.

Восень прытаілася за борам,
Выглядае сцежку да цямна.
– Рана штосьці, – выдыхну з дакорам
І глыну чырвонага віна.

Восень, восень, восень,
Мне не дваццаць восем,
Мне намнога болей
Споўніцца зімой.
Восень, восень, восень,
Хмары, а просінь
Над вірлівым лёсам і над галавой.

31.07.2026


Рецензии