Дажджлiвае, спякотнае, нямое...
Дажджлівае, спякотнае, нямое,
Ўраджайнае, імгненнае, як зірк.
Жывое і балючае такое,
Нібы на дружбе несапраўднай блік.
Шчаслівае, любімае, святое,
Вялікае і ягаднае, шык!
Звычайнае, ды ўсё-ткі залатое,
Як на іконе ў німбе светлы лік.
Не злое, не пустое, не дурное,
Зацятае – нявыказаны крык,
Начное – вершаванае, малое,
Як сшытак, да якога не прывык.
29. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126082908368