Перад Богам выконваю свой абавязак...
Перад Богам выконваю свой абавязак:
Нават стомлены, ноччу пішу гэты верш
І не буду расказваць ніякіх вам казак,
Паэтычнае слова – для Бога найперш.
А Яму не патрэбна мая небыліца,
І мінулага добра Ён ведае быль.
Паэтычнае слова – натхнення крыніца,
Часам горкае, як прыдарожны кавыль.
Бог дае нам жыццё, каб яго не праспалі.
Ён і талент дае, каб яго не прапіць,
А імкнуцца ў чароўныя светлыя далі
І паспець яшчэ ў вершах грахі адмаліць.
Не адмоліш ніколі ў бяздзейным чаканні,
Што пральецца натхненне, як зоркавы дождж.
Вось таму і не сплю я да самага рання,
Каб пакінуць вам колас жытнёвы, не хвошч.
29. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126082900511