У ноч на Прачыстую снiуся вярблюд...
У ноч на Прачыстую сніўся вярблюд
У сонечна-жоўтай пустыні...
Прачнуўся, няма яго, чуецца тут,
Як брэша сабака на сіні
Туман, што ад Вязынкі ўецца, цячэ.
Адразу я ўспомніў матулю...
Як ладкі яна было ўранні пячэ,
А я іх ужо каравулю...
Пільную аладкі, сяджу за сталом,
Пытаюся ў мамы пра нешта.
Апошнія мама спячэ мне блінцом
З таго ж сыраквашнага цеста...
У ноч на Прачыстую часта не сплю...
Чаму мне вярблюд той прысніўся?
Матулю, як Боскую Маці, люблю,
Ніколькі яе не забыўся...
28. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126082800765