Насуперак сабе
Пах цені зялёных садоў
І сонца, нібы гранат,
Расколвала вусны
Над нашымі галовамі.
Ты праходзіла побач
І нават моцны вецер
Рабіўся ласкавым на дотык,
І ноч набірала
Смак глыбіні тваіх вачэй.
...Потым была зіма...
Снегам засыпала ўсё,
Што мы не сказалі.
І толькі твае валасы
Засталіся ў паветры
Музыкай святла,
Якую не забыць
Ніводнаму дрэву,
Нягледзячы на сон.
Хто вінаваты?
Не ведаю.
Я дагэтуль здымаю з сэрца
Кару мінулага,
Быццам са старога дуба,
І кожны раз
Пад ёю знаходжу
Сонца.
І тады выходжу з сябе.
Без зброі.
Бо самае страшнае,
Калі насупраць стаіць
Не вораг, а жанчына,
Якую ты ўсё яшчэ
Любіш.
Насуперак сабе.
Свидетельство о публикации №126082805763