Паненкi капрызы

Сёлета лета — паненкі  капрызы,
Прыйдзе у розгляды, вокам акіне.
Сонцу дасць згоду, разгорне кулісы,
Прыйдзе, ды раптам, як заяц, пакіне.

Замуж збярэцца, каб стаць парой года,
Скажа, што згодна, смяецца ў нябёсах.
Скокне  “шляя ёй пад хвост”, верагодна,
Плакаць пачне — немаўлятка у слёзах.

Звяжуць вянок маладусе сяброўкі,
Толькі надзець сабяруцца рупліва —
Ціш у паветры і птушкі замоўклі,
Потым буран уварвецца крыкліва.

Так разоў сорак, а можа і болей,
Нам несла сонца і промні у жмені.
Толькі другое напісана долей,
Зноў наваколле штурхне на калені.

Хоць і не стала замужняю дамай,
Толькі ў часы, калі сеяла промні,
Душы паіла чароўным бальзамам,
Позірк блукаў ў паднябесным бяздонні.

І варажылі смарагдам прасторы,
Хвалямі рэкі спявалі з вятрамі,
Сэрцы з падзякай за цёплае ўчора,
Сонца прасілі і заўтра быць з намі.


Рецензии