Туман ахутау жнiвеньскi мой сад...
Туман ахутаў жнівеньскі мой сад.
Якаясь птушка цокае – у голлі.
А лета ўжо не вернецца назад,
Хаця блукае шчэ па завуголлі.
Сыходзь, сыходзь! Адпела і ідзі,
Дай прыпуціць хоць тое, што паспела.
І праз туман на сад мой не глядзі,
Не сцеражы, што вішням адбалела.
Ідзі, ідзі, не блытайся ў траве
І не даві мне яблыкі на сцежцы.
Надзею май, сыходзіш не навек
І яблык дачакаешся – у дзежцы.
Сыходзь, прашу. Знямогся ад цябе,
Без рук астаўся – то палоў, то сеяў...
Няхай туман каліўе саграбе,
А я спалю, каб вецер дым развеяў...
27. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126082701316