Сам верш пiшу мiнуты тры...

***
Сам верш пішу мінуты тры,
А ўражанні збіраю вечнасць.
Нашу іх у сабе ўнутры,
Там іх не тры, там – бесканечнасць.

Бясконцасць вершаў – Божы дар.
Я за яго плачу начамі,
Ў якіх сабе я – гаспадар
З бяссоннем спітымі вачамі.

Не спіўся сам, бо Божы дар
Мне берагчы, як сон дзіцяці;
Бо ён – душы маёй алтар
І спадчына ад бацькі з маці.

Ўбіраю ўражанні ў душу,
Калі грашу, калі малюся,
І Бога аб адным прашу:
Каб дар аддаць свой Беларусі.

26. 08. 2026 г.


Рецензии