Адыходзiць лета

Адыходзіць лета хутка,
Парнае, пякучае…
Кветачка схілілась гнутка,
Як вярба плакучая.

Лета, ты было з дажджамі,
З громам, з навальніцамі.
Кроплі поле абуджалі,
Хмаркі з бакавіцамі.

Адыходзіць лета гэта…
Ой, было няспраўнае.
Ураджай – сялянам мэта,
Рамяство сапраўднае.

Лета, ад тваёй пяшчоты
Справа адбываецца.
Ураджай даруеш шчодры,
Мара ўсіх збываецца.

Адыходзіць лета раптам,
Вынікі падводзяцца…
Лета многім – добрым жартам,
Птушкі карагодзяцца…


Рецензии
Адыходзiць лета, адыходзiць,
Дай Бог людзям жыць у згодзе.
Проникновенные строки прощания с капризами лета, но вместе с этим, по прогнозам аграриев, с хорошими видами на урожай, о чём Вы, Татьяна, замечательно написали в этом стихотворении. Здоровья, счастья, вдохновения на новые стихи. С уважением, Павел.

Павел Николаев 9   27.08.2026 15:16     Заявить о нарушении
Без мовы беларускай не жыву, Павел! Калі не чытаю на ёй, то пішу...
З вялікай удзячнасцю за водгук!

Татьяна Цыркунова   27.08.2026 16:26   Заявить о нарушении