На Беларусь iдуць туманы...
На Беларусь ідуць туманы,
Хутчэй за ўсё, яны паўзуць,
Ці, нібы вольны вецер п'яны,
Садамі дымнымі цякуць...
У пуць туманны Беларусі
Не верыць хочацца, ды што ж!
Буслы збіраюцца і гусі
Ў далёкі край... І не трывож
Мяне прагнозамі таксама.
Я тых туманаў дым люблю,
Як іх калісь любіла мама,
Як ушаноўвала зямлю,
Куды вяртаюцца туманы,
Як п'яны, што свой мае дом...
Люблю я нават і заганы
Зямлі любімай за акном...
25. 08. 2026 г., песня
Свидетельство о публикации №126082507047