Чагосьцi хочацца заплакаць...
(песня)
Г.
Чагосьці хочацца заплакаць...
Не сплю, бо так жыццё люблю!
Магчыма, дожджык будзе капаць
На пасялковую зямлю...
Магчыма, ўсё яшчэ магчыма:
Любіць, кахаць і цалаваць,
І на цябе глядзець вачыма,
Якімі хочацца абняць...
Твае уважлівыя рукі,
І стыль абачлівы, і сон,
Твае і страты, і разлукі,
І вуснаў сціснуты бутон...
Магчыма, ўсё яшчэ магчыма...
Ды немагчыма вечна жыць...
І непаўторны міг, што міма
Ляціць, мне нельга паўтарыць...
Не сплю, мне хочацца заплакаць,
Бо так жыццё сваё люблю...
Магчыма, дожджык будзе капаць
На пасялковую зямлю...
25. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126082500610