Па радузе
Блакіт нябёс схавалі тоўстай коўдрай хмары.
Хістае вецер дрэвы, згублена святло,
Аб сонцы ўсё жывое ў наваколлі марыць.
Яно спяшае, цераз хмары шле прамень,
Разбегліся яны, дажджынкі у паветры…
Гуляюць промні ў кропельках як свет і цень,
Шлюць радугай з нябёсаў на зямлю прыветы.
Яднаюць стужкай зыркай неба і зямлю,
Так хочацца прайсці па колу каляровым.
Каромыслам прысела ў полі на раллю,
Хавае хітра далягляд яго палову.
Смяецца неба, лашчыць колерамі зрок,
Паветра чысціня варожыць пахам душы.
Яна на крылы ўздыме думкі, незнарок,
Каромысел качае ў небе нас паслушна.
Па радузе крадуцца ўвысь дзе зорак сад,
Плывуць аблокамі па небе летуценні,
Дасць кола поўнае заўважыць далягляд
Адчуць душой цыклічнасць свету, паўтарэнні.
Свидетельство о публикации №126082504574