Беларусь
Зіхацяць прыгожа і імкліва,
А ля рэчкі ходзіць важны, горды
Бусел невялікі, клапатлівы.
Калыхае вецер кветачкі спакойна,
Як матуля ў хаце калыхае дзетак,
А ля старай рэчкі недалёка ў полі
Дуб стаіць вялізны нібы волат.
Да яго прыходзяць людзі прыкланіцца
Прылятаюць птушкі і спяваюць звонка,
А ўнутры ў дупле маленькім ціха,
Спіць матуля з дзеткамі - вавёрка.
Пастушок прыходзіць, гаварыць з дубочкам
Любавацца полем, кожным каласочкам
Нібы сонца ззяе ў полі кожны колас,
А далёка ў небе чуцен птушак голас.
Край прыгожы, дзіўны, нібы кветкі ў полі,
Кожны тут куточак, беларускі колер
Усё нам тут прыгожа, усё тут сэрцу міла
Гэта наша мова, наша тут Радзіма.
Свидетельство о публикации №126082504400