Зимняя симфония

Гучыць голас сцюж несціханы,
Бы ўлетку рыдае бугай,
То гулкія плачуць арганы
На ўвесь растрывожаны край.

Чароўныя ўзоры на вокнах
Пакінуў шалёны мароз.
На белых бярозах і соснах
Застыўшыя кропелькі слёз.

Узвейцеся, белыя крыллі,
Нясіце вянок завірух!
Завейныя ветры завылі,
І круціцца велічна пух.

Прырода ў белым убранні,
Іграе марозны аркестр,
Ўсе дрэвы вакол нібы здані,
Занесены ў снежны рэестр.

Цудоўна сімфонію слухаць,
Прыемна ўсю беласць сачыць,
Вятрыска спрабуе снег рухаць,
А музыка ярка гучыць.


Рецензии