Мiж кустоу бяжыць ручай
І так ціхенька шапоча:
"Які духмяны гэты край!"
Ён расказаць аб гэтым хоча.
Гудуць у краі тым дубы,
Жывуць магутныя зубры,
А бялюткія бярозкі -
Распушылі свае коскі.
Бэз бушуе у двары
І гатуе нам дары,
Весяліцца і гамоніць,
І дзяўчатам ён варожыць.
Ён жартуе і пяе,
А прыгожа як цвіце!
Водар кветак забаўляе,
Лёгка з ветрыкам гуляе.
Салаў’і пяюць у гАі,
Гоман чуецца над намі,
І пяшчотны гэты край
Запрашае вас у рай!
Свидетельство о публикации №126082203673