Грыбы неперабраныя...

***
Грыбы неперабраныя.
Стаіць вядро брусніц.
Цыбулька мая ранняя
Ўжо пачынае гніць.

Таматы не прыпучаны,
Жаўцеюць кабачкі.
І восені заручыны
Спраўляюць павучкі.

Клубніца не праполата.
Калі ж усё паспець?
Ігрушавае золата
Імкнецца чырванець.

Ажыны асыпаюцца
І яблыкі гніюць.
Туманы рассцілаюцца
І дожджыкі ідуць.

Бяжыць сцяжынка вузкая
Ў высокай лебядзе.
І восень беларуская
Па ёй да нас ідзе.

21. 08. 2026 г.


Рецензии