Паненка з капрызам
Прыйдзе у розгляды, вокам акіне.
Сонцу дасць згоду, разгорне кулісы,
Прыйдзе — ды раптам, як заяц, пакіне.
Замуж збярэцца, каб стаць парой года,
Скажа, што згодна, смяецца з нябёсаў.
Раптам “шляя ёй пад хвост”, верагодна,
Плакаць пачне — немаўлятка у слёзах.
Звяжуць вянок маладусе сяброўкі,
Толькі надзець сабяруцца рупліва —
Ціш у паветры і птушкі замоўкнуць,
Потым буран уварвецца крыкліва.
Так разоў сорак, а можа і болей,
Нам несла сонца і промні у жмені.
Толькі другое напісана долей,
Зноў наваколле штурхне на калені.
Дрэвы ў самоце, мо гнуцца не ўмелі,
То без карэнняў ляжаць ў бураломе,
Сціхлі над імі птушыныя трэлі,
То пакалечаны стан ціха стогне.
Так і не стала замужняю дамай,
“Час”, што сягоння, не стаў да спадобы.
Восень, напэўна, пад ручку пад брамай
Пройдзе з ім разам, дай Бог часам добрым.
Свидетельство о публикации №126082005795