Апошнi дождж
Пра тое, што раней мы не цанілі.
Сярод трывог, вайны і горкіх спраў
Мы келіх шчасця ціхага дапілі.
Гляджу ў твой след — туман і пустата,
І смутны час застыў над гарадамі.
Быцця пужліва-лёгкая пара
Растала ў небе разам з жураўлямі.
Разлучыць нас халодная мяжа,
Схавае восень дарагія вочы.
І невыносна плача ўслед душа,
Калі сыходзіш ты ў прасторы ночы.
І толькі вецер між нямых галін
Галосіць сумна над маім спакоем.
Сярод тужлівых і ліхіх хвілін
Я застаюся з крохкаю тугою.
Свидетельство о публикации №126082004538