Жнiвень шыкуе
Ў якасці сябра і мастака,
Фарбамі яркімі лета малюе,
Кліча на прыстань рака.
Свецяцца вочкі вядомых нам зёлак -
Астраў апошніх і васількоў,
Кліча ў дарогу пясчаны прасёлак,
Гай падступае шчыльна з бакоў.
Ветрык шапоча лісцем асінак,
Шчыра вітае зялёны лясок.
Ранак ласкавы нам стане ўспамінам,
Як мільгануўшы ў траве матылёк.
Ён напрарочыць нам шчасця ў дарогу,
Здыме трывогу з душы і тугу.
Шкода, што лета зусім ненадоўга,
Перад якім застаёмся ў даўгу.
Свидетельство о публикации №126082002786