У многiх гэтак з чорнымi не спалi...
Здурнела! Сорам на вачах губляеш!
Паводле сюжэтаў
“Тысячы і адной ночы”
– Здурнела! Сорам на вачах губляеш!
Пагардліва зірнуўшы спадылба,
Ўсясветнаму цару ты адмаўляеш
І да грудзей штомоцы прыхінаеш
Нахабнага і брыдкага раба!
І цар, адрынуты, абагаўляе
Тваю між смецця знойдзеную рэч,
А раб каравы твар свой прыкрывае
Ад пацалункаў і цябе піхае,
Нібы свінню: “Пайшла, пачвара, прэч!”
– О той, хто загаворвае сурокі,
Дапамажы, бо звяну, як трава:
Самаадданы, юны, яснавокі,
Мне цар не мілы; нічые папрокі
Не дапамогуць: чую толькі крокі
Карослівага чорнага раба.
(З сайта https://belarusy.net)
Пародыя
У многіх гэтак: з чорнымі не спалі,
З нахабным нават, брыдкім, ці рабом.
Іх да грудзей сваіх не прыхіналі,
Калі і спалі, дык хіба – з царом.
І спадылба пагардліва глядзелі,
Як цар абагаўляе гэту рэч
І ўсё піхае нешта, бы ў бардэлі,
Нібы ў свінню, але не скажаш: "Прэч!"
Піхай сабе, мой юны, яснавокі,
Хоць ты не мілы мне, але ж піхай!
О, той, хто загаворвае сурокі,
Карослівага мне пашле няхай!
20. 08. 2026 г.
Заўвага аўтара: Наталля Барысаўна Кучмель, таксама Наталка Кучмель (нар. 4 ліпеня 1964, Мінск) — беларуская паэтэса, працавала карэктарам, стылістычным рэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях, Лаўрэатка прэміі "Блакітны свін" у 2011 г. «За выхаванне літаратурнага густу ў маладых паэтаў, нонканфармізм і творчую сумленнасць» (з Вікіпедыі).
Свидетельство о публикации №126082002182