Марознiк
З-пад снегу, нібы ў тым цудоўным сне,
Пялёстак за пялёсткам распраўляючы,
Марознік усміхнуўся зранку мне.
Надзеі кветка, хараством адметная,
Ганец вясны, яе жывы выток,
Глядзела ў вочы да таго прыветліва,
Што я стрымаць сябе ніяк не змог.
Рукою дакрануўся і, мілуючы,
Адчуў сваяцтва з мілай кветкай той:
Юнацтва з галавой сівой, шчыруючы,
Благаслаўлялі велічны пакой.
Маўчалі мы, цану трыумфу знаючы,
І радасцю дзяляліся не ў сне;
Пялёсткі гладзіў я, зноў адчуваючы:
Так маці колісь гладзіла мяне.
Свидетельство о публикации №126082001340