Да Божага Спаса

Забаронены плод  наліваўся у садзе,
Заклікаў сваім пахам, як казкамі Евы,
Вецер хітры шаптаў: Паспрабуй Бога радзі”,
І дурманілі пахі і ветра напевы.

Яблынь шапкі румяныя ціха шапталі,
Забаронены плод нам мігаў сарамліва,
А бабулі на лаўках чыталі маралі
За нестрыманасць нашу і нашу шкадлівасць.

Не стрымацца да Спасу, да жніўня далёка,
А Адама грахі  карагодам варожаць.
Нос казычуць вятры, сочнасць радуе вока,
Як Адам саграшым, мы ж з табой не святошы.

І святкуецца Спас, сэрцам лаючы Еву,
Бо яна на грахах павязала вуздэчку.
Дараваць просім грэх, што быў плод недаспелы,
Абяцаем налета стрымацца, сардэчна.

Толькі ўчэпіста Ева трымае ў палоне,
Грывы ў садзе радзеюць да Божага Спаса.
Так прывыклі грашыць, што душа ўжо не стогне,
Нам так цяжка пакрыўдзіць жаданне адказам.


Рецензии