Золотая косовица. Глава7. Полесская тишина
Навакольны спакой на зямлі панаваў,
Недзе коні ў расе на лугах спачывалі,
У дубраве чароўна салавей заспяваў,
І далёкія зоркі ў вышынях мільгалі.
Закіпала гарбата, згасаў касцярок,
Наш гаманлівы круг касцоў заціхаў,
Сон лагодна сыходзіў на свежы радок,
Пакуль белы туман над ракой праплываў.
Перапёлка ў пожні «пара спаць» завяла,
Хтосьці ціха паклікаў, пра час нагадаўшы.
Нават мудрая птушка — сава замерла,
І курань прыняў нас, прытулак даўшы.
Нам люба было сустракаць вечары,
Каля вогнішча разам у цішы маўчаць,
Калі не кружылі над намі камары,
І стому суровую рэчкай змываць.
Ад мудрых размоў і сівых старажылаў,
З глыбіняў палескай і шчырай душы,
Споведзь простая хваляй дадавала нам сілаў,
У марскім гэтым лузе, у роднай цішы.
Працяг чакайце ў 8 главе
Свидетельство о публикации №126081907420