На самай справе я нiколi...
На самай справе я ніколі
Пра быт зямны свой не пішу.
Што быт? Душа жадае волі.
Чым больш старэю, менш грашу
І не пішу пра волю ветру,
Бо нават у яго – парыў,
Затым хаваецца – у нетры,
Дзе ў кронах сцішаны застыў.
У нерушы Праабражэння
Світальны чую брэх сабак
Ды ў смужным небе прыбліжэнне
Я бачу восені няўзнак.
Аднак душой крывіць не стану,
Што час старэння мой зямны
Ніяк мне не загоіць рану
Ад распаўсюджвання маны.
Світае. Дзень Праабражэння
Гасподняга. Малюся зноў
За ўсе, за ўсе мае сумненні
І за збавенне ад грахоў.
19. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126081901065