Абставiны
Будуюць клетку, не адолець промню.
Ідзём на кампраміс, а гэтым часам
Шукаем з сутарэння шлях нястомна.
Сцяну не зрушыць ні слязой, ні крыкам,
Надзею важна не згубіць і веру.
Цярпенне — дырыжор наш і музыка,
Душу не дасць нам скомкаць, як паперу.
Нішто не вечнае на гэтым свеце,
Калі яшчэ й ручвом тачыць нябачна.
Змяніць у момант рух свой можа вецер,
Растрэсці бурай бруд і пах табачны.
Адзнаку непагадзі даць праўдзіва —
Галоўны козыр на шляху цярністым.
Якім бы не здаваўся час жахлівым,
Існуе сцежка й брод да Божых ісцін.
Свидетельство о публикации №126081803823