Рудзеюць, чарнеюць, цi блякнуць...
Рудзеюць, чарнеюць, ці блякнуць,
Ліняюць, і жухнуць, і вянуць,
Ці то выцвітаюць, як вочы,
Аблазяць, зніцеюць, марнеюць,
І жоўкнуць, і чахнуць шары
Мае залатыя ля плота.
Ні рыфмы... Адны дзеясловы,
Адны плеаназмы, і назву
Сваю яны болей не праўдзяць,
Бо больш ужо не залатыя.
Шары залатыя ля плота.
Люблю іх, як маці старую,
Калі яе бляклыя вочы
Кудысьці ўжо ўдалеч глядзелі.
Няма ні братоў больш, ні мамы...
Ні рыфмы, бо там не апраўдзіць
Маё адзінокае "ні"...
Ніколі не буду пісаць я,
Як пішуць гаўно-лаўрэаты,
"Чарнобыльцы", што атрымалі
За вершы кватэры ў сталіцы...
Рудзеюць, чарнеюць і блякнуць
Іх вершы пра гора народа...
Шары залатыя ля плота.
Люблю іх, як маму сваю...
18. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126081801660