Юбiлейным Крынiцам г. Лудза
Песняй б’юць сваёй «Крыніцы».
У іх любоў да спеваў родных —
Жыватворных і народных.
Б’юць «Крыніцы» Лудзы звонка,
Чуе родная старонка,
Чуюць спеў і за мяжой,
Бо спяваюць тут душой!
Гучаць песні так прыгожа,
Сум жа іх зацьміць не зможа.
Галасы гараць як зоркі,
Ліецца спеў лагодны, звонкі!
Спеў ліецца чыста, звонка,
Чуе Лудзенская старонка.
Хай гучаць яны заўжды,
Праз наступныя гады!
Дык сто гадоў квітнець «Крыніцам»,
Ключавой журчаць вадзіцай —
Роднай, звонкай і святой,
У Латвіі і за мяжой!
16.05.2026г.
Свидетельство о публикации №126081704166